Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Снж 2023

Рагожнік: за апошнія пяць гадоў тавараабарот прадпрыемстваў Мінпрама з Кітаем вырас амаль у 4 разы

Рагожнік: за апошнія пяць гадоў тавараабарот прадпрыемстваў Мінпрама з Кітаем вырас амаль у 4 разы
Аляксандр Рагожнік. Фота з архiва

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рынак кітайскіх тэхналогій і кампетэнцый уяўляе вялікі інтарэс для прадпрыемстваў аўтапрама, сельгасмашынабудавання, металургіі, электронікі, бытавой тэхнікі. За апошнія пяць гадоў іх тавараабарот з Кітаем вырас амаль у 4 разы. Такія даныя ў інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси" прывёў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.

"У фокусе павышанай увагі - развіццё прамысловай кааперацыі з партнёрамі з КНР. Супрацоўніцтва развіваецца даволі інтэнсіўна ў розных напрамках, пачынаючы ад закупкі абсталявання, сыравіны і матэрыялаў з Кітая, паставак туды прадукцыі беларускай мікраэлектронікі да стварэння сумесных прадпрыемстваў", - падкрэсліў Аляксандр Рагожнік.

Дзякуючы вытворчай базе беларускіх прадпрыемстваў і высокатэхналагічным кампетэнцыям кітайскіх кампаній айчынная тэхніка павысіла сваю канкурэнтаздольнасць на рынках трэціх краін і забяспечвае ўнутраныя патрэбнасці краіны. Каробкі перадач, рухавікі, аўтамабільныя краны, легкавыя машыны, суперкандэнсатары для электробусаў - гэтыя кітайскія вытворчасці дапаўняюць беларускі прамысловы патэнцыял. Шэраг распрацовак з Паднябеснай цяпер на стадыі ўкаранення і выпрабаванняў пры вытворчасці беларускай сельскагаспадарчай, кар'ернай і грузавой тэхнікі, напрыклад, прымяненне элетрапрывода і гідраўлікі ў трактарах, газавых рухавікоў - у кар'ерных самазвалах.

"Цяпер Мінскі трактарны завод прапрацоўвае пытанне з кампаніяй CFHI (Heilongjiang) Agriculture Machinery Development Co., Ltd. (уваходзіць у склад холдынга CFHI) па стварэнні зборачнай вытворчасці трактароў магутнасцю 350 к.с. з электрапрыводам CRRC у Кітаі. Ідзе рэалізацыя праекта па арганізацыі зборкі станкоў у індустрыяльным парку "Вялікі камень" з удзелам кітайскай Shandong Deed Precision Machine Tool. У многіх інвестыцыйных праектах па мадэрнізацыі зроблены акцэнт менавіта на кітайскіх тэхналогіях. Гэта, напрыклад, ліцейныя вытворчасці на мінскіх трактарным і маторным заводах, мадэрнізацыя вытворчасці электрарухавікоў на "Палессеэлектрамашы", стварэнне вытворчасці храміраваных загатовак штокаў гідрацыліндраў на Беларускім металургічным заводзе і кампанентаў рухавіка на Мінскім маторным", - акцэнтаваў увагу на дэталях міністр прамысловасці.

Яшчэ адзін важны момант вытворчай кааперацыі - павышэнне ўзроўню лакалізацыі сумесных вытворчасцей па зборцы легкавых аўтамабіляў і рухавікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі