Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2017

Рабочая група пры Саўміне падрыхтуе канцэпцыю будаўніцтва міжнароднага шматфункцыянальнага комплексу

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створана рабочая група для вывучэння пытанняў будаўніцтва ў Беларусі шматфункцыянальнага комплексу міжнароднага ўзроўню. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі ад 11 жніўня 2017 года нумар 282р, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Яе кіраўніком назначаны намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Рабочай групе даручана арганізаваць комплекснае вывучэнне вопыту Казахстана па будаўніцтве і эксплуатацыі ў Астане аб'ектаў міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "ЭКСПА-2017", распрацаваць канцэпцыю будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу міжнароднага ўзроўню, а таксама падрыхтаваць прапановы па пытаннях вызначэння найбольш прыдатнай пляцоўкі і заказчыка будаўніцтва, патрабаванняў да інвестара і гэтага комплексу, магчымых крыніц і ўмоў фінансавання будаўніцтва.

Інфармаваць урад аб выніках работы трэба да 5 верасня.

Ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці рабочай групы даручана Беларускай гандлёва-прамысловай палаце і Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі