9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пахваліў надзейнасць беларускага абсталявання для станкоў. Аб гэтым інфармуе ТАСС.
Размова аб гэтым зайшла на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Башкортастан Радзіем Хабіравым. Кіраўнік рэгіёна згадаў аб тым, што ў рэспубліцы маюць намер ствараць станкабудаўнічы кластар. На гэты момант ужо ёсць дамоўленасці, пачынаюцца праектныя работы.
"І ўжо дзесьці ў першай палавіне 2026 года мы будзем ліць станіны для станкоў, якія цяпер у Беларусі купляем", - сказаў Хабіраў.
Уладзімір Пуцін у сваю чаргу заўважыў, што расійскія прадпрыемствы могуць не замяшчаць гэтыя агрэгаты на айчынныя. "У Беларусі таксама можна купляць, там надзейна", - адрэагаваў прэзідэнт.