Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Кст 2023

Пры Прэзідэнце Беларусі з'явіцца Савет па стратэгічных інвестпраектах

Пры Прэзідэнце Беларусі з'явіцца Савет па стратэгічных інвестпраектах

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры Прэзідэнце Беларусі з'явіцца Савет па стратэгічных інвестпраектах. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Ермаловіч па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Ермаловіч адзначыў, што ў Беларусі рэалізаваны шэраг знакавых маштабных праектаў. У той жа час некаторыя не такія паспяховыя або пры наяўнасці фінансавых рэсурсаў ёсць дэфіцыт у перспектыўных праектах.

"Прэзідэнт звяртаў увагу на тое, як ідзе рэалізацыя яго ініцыятывы "Адзін праект - адзін раён", важных праектаў для развіцця рэгіёнаў нашай краіны. На ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў узгоднена выдзяленне дадатковых фінансавых рэсурсаў на рэалізацыю сумесных з Расіяй кааперацыйных праектаў. Там таксама дынаміка павінна быць паскорана. Таму абмяркоўвалі, якія арганізацыйныя меры павінны быць прыняты, як павінна быць выбудавана інстытуцыянальная структура для таго, каб гэтыя праекты нараджаліся, праходзілі адпаведную экспертызу і выносіліся на разгляд кіраўніка дзяржавы, а ў далейшым пры ўмове іх адабрэння рэалізоўваліся ў найкарацейшыя тэрміны", - расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

На нарадзе абмеркавалі неабходнасць стварэння і асаблівасці функцыянавання цэнтра і Савета па стратэгічных інвестпраектах. Прагучала шмат прапановаў, як неабходна арганізаваць гэту работу. "У канчатковым выніку базавым прызнана наступная прапанова: стварэнне Савета па маштабных, па стратэгічных інвестпраектах пры Прэзідэнце Беларусі. Гэта будзе моцны інтэлектуальны інстытут, убудаваны ў сістэму дзяржаўнага кіравання, які будзе аналізаваць і прапаноўваць Прэзідэнту такія стратэгічныя праекты", - расказаў аб выніках нарады Максім Ермаловіч.

Што датычыцца арганізацыі цэнтра па стратэгічных праектах, то ў час абмеркавання была адзначана неабходнасць надання дадатковага імпульсу Міністэрству эканомікі. У ведамстве неабходна арганізаваць работу такім чынам, каб праекты, якія распрацоўваюць вучоныя, прапануюць прадпрыемствы і інвестары, праходзілі адпаведную навукова-тэхнічную экспертызу, і ў далейшым Міністэрства эканомікі рыхтавала абгрунтаванне да такіх тэхналагічных праектаў, глядзела на іх акупнасць і эканамічны эфект.

"Савет будзе ў тым ліку суправаджаць рэалізацыю гэтых праектаў. У тым ліку з прыцягненнем усіх дзяржаўных органаў, у якіх ёсць кампетэнцыі", - дадаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі