Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Крс 2021

Продаж насення і сродкаў аховы раслін праз БУТБ у студзені-сакавіку павялічыўся ў 3,5 раза

Продаж насення і сродкаў аховы раслін праз БУТБ у студзені-сакавіку павялічыўся ў 3,5 раза
Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж насення і сродкаў аховы раслін праз Беларускую ўніверсальную гандлёвую біржу ў студзені-сакавіку павялічыўся ў 3,5 раза, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

З пачатку года агульная сума здзелак па закупцы насення і сродкаў аховы раслін на Беларускай універсальнай таварнай біржы дасягнула Br66,5 млн. Гэта ў 3,5 раза больш, чым у студзені-сакавіку 2020 года. Пры гэтым рост аб'ёмаў закупак абумоўлены не толькі надыходам пасяўнога сезона, але і істотным павелічэннем колькасці ўдзельнікаў біржавых таргоў, сярод якіх нямала вялікіх сельгаспрадпрыемстваў, здольных за адну гандлёвую сесію правесці здзелкі на некалькі мільёнаў рублёў.

"На працягу ўсяго мінулага года праводзілася мэтанакіраваная работа па прыцягненні на біржавую пляцоўку пастаўшчыкоў і вытворцаў насеннага матэрыялу і сродкаў аховы раслін, прычым як з Беларусі, так і з-за мяжы. Вынікі гэтай работы можна назіраць сёння. Магчымасць аператыўна знайсці прадаўцоў і набыць адразу ўвесь неабходны аб'ём тавару пасадзейнічала прыходу на біржу вялікіх агракамбінатаў і холдынгаў, якія раней выкарыстоўвалі пераважна пазабіржавыя схемы. Цяпер у кожнай гандлёвай сесіі ўдзельнічаюць каля 80 прадаўцоў, што дае магчымасць пакупнікам выбраць лепшае з даступных прапанаванняў. У выніку канкурэнцыі зніжэнне стартавых цэн у сярэднім дасягае 25 працэнтаў. Гэта значыць, эфектыўнасць даволі высокая", - адзначылі ў прэс-службе.

Рэгулярныя сесіённыя таргі насеннем для сяўбы і сродкамі аховы раслін праводзяцца на БУТБ са снежня 2019 года. У мінулым годзе сума здзелак з названай прадукцыяй склала Br53,7 млн.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі