11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната будзе завершана ў намечаныя тэрміны. Гэта адзначыў прадстаўнікам СМІ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 мая па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Безумоўна, ключавым сумесным праектам па-ранейшаму застаецца будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Рэалізацыі гэтага праекта беларускі бок удзяляе першарадную ўвагу". Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб дасягнутай на перагаворах дамоўленасці запусціць камбінат у намечаныя тэрміны.
Прэзідэнт Туркменістана ў сваю чаргу запэўніў, што ГАК плануецца здаць у 2017 годзе.