14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловая кааперацыя, а таксама ўмацаванне гандлёвых, інвестыцыйных і культурных сувязей дадуць магчымасць вывесці ўзаемадзеянне з правінцыяй Цзілінь на новы, больш практыка-арыентаваны ўзровень. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў у рамках візіту ў правінцыю Цзілінь 13 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
На сустрэчы з першым сакратаром камітэта КПК Цзін Цзюньхаем і губернатарам правінцыі Ху Юйцінам была выказана ўзаемная зацікаўленасць у прамысловым супрацоўніцтве ў сферах аўтамабілебудавання, вытворчасці спадарожнікаў, хімічнага валакна, вагонабудавання і аптычнай прамысловасці. Бакі абмеркавалі неабходныя крокі для актывізацыі працэсу стварэння вытворчасцей у індустрыяльным парку "Вялікі камень" у адзначаных напрамках, а таксама меры падрымкі, якія аказваюцца ўрадам для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
У мэтах узмацнення культурных сувязей паміж Беларуссю і правінцыяй Цзілінь бакі дамовіліся аб арганізацыі абменаў творчымі калектывамі, а таксама сумеснай рабоце ў сферы кінематографа.
Па выніках сустрэчы былі намечаны канкрэтныя механізмы рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей.