25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі запрасіла экспертаў і прадстаўнікоў бізнесу для ўдзелу ў распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Загадам міністра эканомікі зацверджаны 10 рабочых груп па асноўных напрамках - "Інстытуцыянальнае ўдасканаленне, фінансавае забеспячэнне і макраэканамічнае рэгуляванне", "Прамысловасць", "АПК і лясная гаспадарка", "Будаўніцтва", "Транспарт", "Энергетыка, жыллёва-камунальная гаспадарка, экалогія і энергазберажэнне". Асобныя групы будуць займацца пытаннямі занятасці і даходаў, аховы здароўя, адукацыі, турызму.
У склад груп уключаны прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнесу, банкаўскай сферы, навуковых і адукацыйных колаў, профільныя эксперты. У іх ліку дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага Жанна Тарасевіч, першы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Віктар Маргелаў, дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка, намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.
Плануецца, што ў час пасяджэнняў рабочых груп будуць вызначаны прыярытэты і меры для дасягнення пастаўленых задач па кожным напрамку. Абмеркаванні і напрацоўкі стануць асновай для праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады.