4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў 2019 годзе складае Br3,2 млрд, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
Даходы рэспубліканскага бюджэту дасягнулі Br24,3 млрд, або 100,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ склала Br11,3 млрд (99,7 працэнта плана), падатку на прыбытак паступіла Br3,8 млрд (100,4 працэнта). Акцызы паступілі ў суме Br2,8 млрд (100,7 працэнта). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br4,8 млрд (101,9 працэнта).
Расходы рэспубліканскага бюджэту складаюць Br21,1 млрд, або 96,5 працэнта ўдакладненага гадавога плана. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br8,3 млрд (93,1 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br5,5 млрд (95,9 працэнта), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br16 млрд (98,5 працэнта).
Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень - снежань 2019 года склаўся ў суме Br3,5 млрд. Даходы склалі Br54 млрд, або 102,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана, расходы - Br50,5 млрд (97,7 працэнта).
Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва - Br0,1 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br9,1 млн, Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br2,2 млн.
Па стане на 1 студзеня 2020 года запазычанасць па падатках і зборах склала Br110,2 млн.