Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліп 2022

Прадукцыя прадпрыемстваў Варонежскай вобласці з'явіцца на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ

Прадукцыя прадпрыемстваў Варонежскай вобласці з'явіцца на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ
Фота з архiва

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя прадпрыемстваў Варонежскай вобласці з'явіцца на пляцоўцы імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Зацікаўленасць у рэалізацыі сваёй прадукцыі на электроннай пляцоўцы імпартазамяшчэння біржы выказаў шэраг вытворчых прадпрыемстваў Варонежскай вобласці, якія ўдзельнічалі ў беларуска-расійскім бізнес-форуме, што прайшоў на базе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У прыватнасці, з улікам высокага попыту на тавары для будаўнічай галіны, доля якіх у тавараабароце біржавой B2B-платформы складае каля 45 працэнтаў, плануецца прыцягнуць на таргі Варонежскі завод "Стал-Doors". Прадпрыемства, якое з'яўляецца адным з лідараў па вытворчасці проціпажарных вырабаў у Цэнтральна-Чарназёмным рэгіёне Расіі, гатова пастаўляць у Беларусь праз БУТБ шырокі асартымент проціпажарных дзвярэй, люкаў і варот.

Інтарэс да беларускай пляцоўкі імпартазамяшчэння таксама выказаў Варонежскі завод паўправадніковых прыбораў. Праз БУТБ прадпрыемства мае намер выйсці на буйных беларускіх спажыўцоў транзістараў, святлодыёдных свяцілень і крыніц сілкавання, а ў перспектыве - заключаць транзітныя здзелкі з кампаніямі з іншых рэгіёнаў Расіі і трэціх краін.

З мэтай больш эфектыўнага ўключэння прадстаўнікоў варонежскіх дзелавых колаў у біржавы гандаль інфармаванне аб магчымасцях выкарыстання пляцоўкі імпартазамяшчэння БУТБ будзе арганізавана пры садзейнічанні Гандлёва-прамысловай палаты Варонежскай вобласці. Адпаведная дамоўленасць дасягнута з яе віцэ-прэзідэнтам Мікалаем Шчыпелевым. Першым сумесным мерапрыемствам стане выязны семінар па біржавым гандлі для варонежскіх кампаній, які адбудзецца восенню 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі