21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя Мінскага трактарнага завода прадстаўлена на міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы "АГРА" ў Балгарыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Беларускі стэнд наведаў міністр сельскай гаспадаркі Балгарыі Явар Гечаў.
Мерапрыемства праходзіць у балгарскім горадзе Плоўдзіў. Тут выстаўлена прадукцыя з больш як 25 краін, колькасць удзельнікаў перавысіла шэсць соцень.
На выстаўцы прадстаўлены ўсе напрамкі і галіны сельскай гаспадаркі - ад рознай прадукцыі і тэхнікі да навукі, інавацый і паслуг.