Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2023

Прадстаўнікі "Вялікага каменя" і Чунцына абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў розных сферах

Прадстаўнікі
Фота прэс-службы "Вялікага каменя"

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі "Вялікага каменя" і Чунцына абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай, лагістычнай і гандлёва-прамысловай сферах у рамках індустрыяльнага парка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Вялікага каменя".

У складзе дэлегацыі з горада Чунцын, якая наведала індустрыяльны парк, былі кіраўнікі Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў, члены профільных ведамстваў, раённых устаноў горада і менеджары прадпрыемстваў.

У час візіту ў дэманстрацыйнай зале інавацыйнага цэнтра дэлегаты ў суправаджэнні кіраўніцтва адміністрацыі і кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка азнаёміліся з гісторыяй, прэферэнцыйным рэжымам, інвестыцыйным асяроддзем і прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці "Вялікага каменя". Таксама госці прынялі ўдзел у перагаворах з прадстаўнікамі парка.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай, лагістычнай і гандлёва-прамысловай сферах у рамках індустрыяльнага парка.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі