23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі шведскага бізнесу наведаюць Беларусь у красавіку, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Сёння адбылася сустрэча старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча і спецыяльнага прадстаўніка Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кента Харстэда, дзе бакі абмеркавалі развіццё дзелавога супрацоўніцтва ў АБСЕ, перспектывы ўзаемадзеяння бізнес-колаў Беларусі і Швецыі.
Кент Харстэд наведвае Беларусь 21-24 студзеня. У праграме візіту - сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, кіраўніцтвам беларускага парламента, наведванне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парка высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".