Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2015

Прадстаўнікі Бангладэш зацікаўлены ў беларускім вопыце забеспячэння ядзернай бяспекі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Бангладэш Зацікаўлены ў беларускім вопыце забеспячэння ядзернай бяспекі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы з дэлегацыяй Бангладэш на чале з міністрам навукі і тэхналогій Асманам Яфешам, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду.

Спецыялісты Дзяржатамнагляду падзяліліся інфармацыяй аб беларускім вопыце развіцця рэгулюючай інфраструктуры ядзернай бяспекі. Прычынай цікавасці Бангладэш да гэтай тэмы стаў намер развіваць сваю ядзерную энергетычную праграму. "Належным чынам арганізаваная сістэма рэгулявання ў гэтай сферы з'яўляецца важнейшым складнікам бяспекі", - растлумачылі спецыялісты.

Прадстаўнікі беларускага боку таксама расказалі аб развіцці нарматыўнай прававой базы ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і ліцэнзаванні работ, звязаных з будаўніцтвам Беларускай АЭС. Размова ішла аб наглядзе за будаўніцтвам станцыі і вытворчасцю абсталявання, кадравым патэнцыяле, развіцці кампетэнцый рэгулюючага органа, інфармацыйнай дзейнасці.

Плануецца, што 15 кастрычніка ў Дзяржатамнаглядзе адбудзецца аналагічная сустрэча з дэлегацыяй Егіпта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі