4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці плануюць падпісаць кантракты на суму больш як $150 млн на выстаўцы ІНАПРАМ у Екацярынбургу. Аб гэтым расказаў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У бягучым годзе Беларусь выступае на ІНАПРАМе ў якасці краіны-партнёра, а агульная экспазіцыя займае больш за 3 тыс. кв.м. "На выстаўцы будуць прадстаўлены асноўныя вытворцы ў сферы машынабудавання - МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ і шэраг іншых кампаній. Таксама шырока будзе прадстаўлена станкабудаванне, мікраэлектроніка і шмат іншых вытворцаў нашай сучаснай тэхнікі", - расказаў Аляксандр Рагожнік.
Паводле слоў міністра, на ІНАПРАМе будуць прэзентаваны беспілотны трактар, БЕЛАЗ на газавым паліве са значнай доляй лакалізацыі, а таксама новыя распрацоўкі ў галіне станкабудавання. "У выстаўцы прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў Мінпрама. У рамках ІНАПРАМа толькі прадпрыемствамі Міністэрства прамысловасці будуць падпісаны кантракты на суму больш за $150 млн, і работа вядзецца далей", - рэзюмаваў кіраўнік Мінпрама.