22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі сістэмы Міністэрства прамысловасці ў 2023 годзе выпусцяць імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму $5,9 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра прамысловасці Аляксей Казлоў.
У 2024 годзе прадугледжваецца далейшы рост аб'ёму выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, які перасягне $6,1 млрд. Павелічэнне адбудзецца па такіх групах, як аўтамабілі грузавыя, аўтобусы, мікрааўтобусы, прычэпы для грузавой тэхнікі, збожжаўборачная і кормаўборачная тэхніка, дызельныя рухавікі, металапракат, тэлевізары.
Дадатная дынаміка аб'ёмаў выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі будзе ў многім забяспечана за кошт распрацоўкі і арганізацыі вытворчасці інавацыйнай прадукцыі.
За 10 месяцаў бягучага года ўдзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі арганізацый апрацоўчай прамысловасці склала 46,7 працэнта пры заданні на год 33,5 працэнта.