Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_4e3264ff35f10f37637ef084dac2f757, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Прадпрыемствы лясной галіны Беларусі плануюць больш актыўна асвойваць рынкі краін Азіі | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2020

Прадпрыемствы лясной галіны Беларусі плануюць больш актыўна асвойваць рынкі краін Азіі

Прадпрыемствы лясной галіны Беларусі плануюць больш актыўна асвойваць рынкі краін Азіі
Фота з архiва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы лясной галіны Беларусі плануюць больш актыўна асвойваць рынкі краін Азіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У час чарговай апаратнай нарады міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа звярнуў увагу кіраўніцтва УП "Беллесэкспарт" на работу з замежнымі партнёрамі, у прыватнасці на азіяцкім напрамку. На думку міністра, яе неабходна актывізаваць. "Напрыклад, Кітай для лесагаспадарчых устаноў з'яўляецца адным з важнейшых партнёраў. Нягледзячы на тое, што асноўная доля экспарту сёння прыпадае на еўрапейскія краіны, менавіта кітайскі рынак дэманструе прыкметны рост. Так, за 10 месяцаў гэтага года ў КНР было пастаўлена прадукцыі на суму $7,5 млн. Гэта ў 2,2 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - адзначана на нарадзе.

Росту продажаў у Кітай садзейнічала ўдасканаленне ўмоў паставак. У прыватнасці, наладжана адпраўка грузаў чыгуначным транспартам, што дало магчымасць у два разы скараціць час іх дастаўкі. Цяпер перад галіной стаіць задача пашырыць асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца ў Кітай. Напрыклад, перспектыўны паліўныя гранулы, масавая вытворчасць якіх была запушчана ў галіне ў гэтым годзе. Яшчэ адно важнае пытанне - выхад на канечных спажыўцоў. Як адзначылі на нарадзе, пэўныя поспехі ў гэтым напрамку ёсць, аднак аб поўным вырашэнні праблемы пакуль гаварыць рана.

"Паступаюць паведамленні, што, напрыклад, у Вялікабрытаніі прадукцыя беларускай вытворчасці часта прадаецца ва ўпакоўках фірм краін Балтыі, пры гэтым дзякуючы высокай якасці карыстаецца там вялікім попытам. Узнікае пытанне: чаму мы не працуем там самі і ўпускаем частку грошай?" - назваў праблему міністр і запатрабаваў актывізаваць работу ў гэтым напрамку.

Арганізацыі Мінлясгаса экспартуюць тавары і паслугі больш як у 30 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі