Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2021

Прадпрыемствы Чэлябінскай вобласці зацікаўлены ў рэалізацыі металапрадукцыі на БУТБ

Прадпрыемствы Чэлябінскай вобласці зацікаўлены ў рэалізацыі металапрадукцыі на БУТБ
Фота з архiва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб планах па нарошчванні аб'ёмаў рэалізацыі металапрадукцыі на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы заявілі адразу некалькі значных расійскіх металавытворцаў і металатрэйдараў, якія прынялі ўдзел у вебінары па пытаннях біржавога гандлю з Беларуссю, праведзеным сёння пры падтрымцы Міністэрства эканамічнага развіцця Чэлябінскай вобласці (Расія). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Зацікаўленасць у больш актыўным прымяненні біржавога механізма, у прыватнасці, выказалі прадстаўнікі ПАТ "Чэлябінскі кавальска-прэсавы завод", ТАА "Ліцейны завод" і ТАА "Гандлёвы дом ММК". Перш за ўсё размова ідзе аб павелічэнні паставак чорнага металапракату, які карыстаецца стабільна высокім попытам у беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Як адзначыў начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўген Бурэйка, на гэты час праз біржавую пляцоўку закупляецца каля чвэрці ад агульнай патрэбнасці краіны ў гэтай прадукцыі.

"Штодзень у таргах чорнымі металамі і вырабамі з іх удзельнічаюць каля 800 прадаўцоў і пакупнікоў, а сума здзелак па выніках адной гандлёвай сесіі даходзіць да 2 млн еўра. За першыя два месяцы бягучага года беларускія прадпрыемствы ўжо закупілі больш за 62 тыс. т чорных металаў, прычым значную долю ад гэтага аб'ёму склаў расійскі метал. Таму для нас вельмі важна прыцягнуць на біржавую пляцоўку найбуйнейшых расійскіх металавытворцаў, а Чэлябінская вобласць - безумоўны лідар у сферы чорнай металургіі сярод іншых рэгіёнаў Расіі. У сваю чаргу чэлябінскія металургічныя заводы, выходзячы на таргі, атрымліваюць прамы доступ да аддзелаў закупак вядучых беларускіх прампрадпрыемстваў. Гэта значыць, выгада для абодвух бакоў відавочная", - падкрэсліў прадстаўнік БУТБ.

У 2020 годзе на таргах БУТБ рэалізавана 859 тыс. т металапрадукцыі на агульную суму Br1,2 млрд.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі