Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Кст 2020

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" разлічваюць аднавіць і нарасціць экспарт у Малдову

Прадпрыемствы

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" разлічваюць аднавіць і нарасціць экспарт у Малдову, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Дэлегацыя "Беллеспаперапрама", у склад якой увайшлі кіраўнікі шэрага прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, знаходзіцца з візітам у Малдове 27-30 кастрычніка. У планах - перагаворы з зацікаўленымі малдаўскімі кампаніямі аб рэалізацыі беларускай прадукцыі. Таксама намечана прэзентацыя вытворча-тэхнічнага і экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі і цэлюлозна-папяровай прамысловасці для прадстаўнікоў дзелавых колаў Малдовы.

Аб'ём экспарту прадукцыі прадпрыемстваў у гэту краіну адносна невялікі. За 2019 год у Малдову пастаўлена прадукцыі на $3 млн, за восем месяцаў 2020-га - на $1,8 млн (зніжэнне да аналагічнага перыяду мінулага года на 7,8 працэнта). "Сярод асноўных прычын - зніжэнне агульнай актыўнасці на рынках, у прыватнасці малдаўскім. Паўплывалі і іншыя фактары. Таму для прадпрыемстваў канцэрна цяпер важна як мінімум аднавіць ранейшыя аб'ёмы экспарту ў гэту краіну, а таксама знайсці магчымасці для яго нарошчвання ў перспектыве", - адзначылі ў прэс-службе.

Шэрагу прадпрыемстваў канцэрна нават з улікам сітуацыі на рынках з-за каранцінных мер удалося істотна нарасціць у бягучым годзе экспарт у Малдову. Напрыклад, Завод газетнай паперы павялічыў экспарт піламатэрыялаў больш як у 2,2 раза, Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" амаль у 1,3 раза нарасціла пастаўкі мэблі. Папяровая фабрыка "Спартак" у 1,5 раза павялічыла пастаўкі паперы і кардону і ў 1,2 раза папяровай тары. "ЦБК-Кансалт" экспартаваў у Малдову на 14,3 працэнта больш шпалер. "Гэта сведчыць аб тым, што рэзервы і магчымасці для нарошчвання экспарту ёсць", - падкрэслілі ў канцэрне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі