Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2022

Прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" прадставілі прадукцыю на выстаўцы ў В'етнаме

Прадпрыемствы
Фота Белдзяржхарчпрама

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белдзяржхарчпрам" стаў удзельнікам 31-й Міжнароднай выстаўкі Vietnam Expo, якая праходзіць у Ханоі (В'етнам) 13-16 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Калектыўны стэнд аб'яднаў прадукцыю буйнейшых вытворцаў кандытарскай, алкагольнай, піваварнай, цукровай, кансервавай і харчаканцэнтратнай галін. Прадукцыю прадставілі 13 прадпрыемстваў канцэрна: "Крыніца", "Белсолад", "Спартак", "Мінск Крышталь", Мінскі завод пеністых він, "Слодыч", "Камунарка", "Чырвоны харчавік", "Машхарчпрад", "Лідахарчканцэнтраты", Маларыцкі кансерваваагароднінасушыльны камбінат, Мінскі маргарынавы завод і Пінскі вінаробны завод.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з шырокім асартыментам беларускага шакаладу і шакаладных вырабаў, пячэння, мармеладу і зефірных вырабаў, піва, квасу, алкагольных напіткаў. Акрамя таго, пройдуць дэгустацыі прадстаўленай прадукцыі. У час выстаўкі запланавана падпісанне кантракта паміж ААТ "Белсолад" і кампаніяй Trust & Future Viet Nam Joint Stock Company на пастаўку светлага соладу.

Міжнародная выстаўка Vietnam Expo - адна з ключавых гандлёва-эканамічных выставак Паўднёва-Усходняй Азіі і найбольш маштабнае выставачнае мерапрыемства ў В'етнаме. У 2019 годзе на форуме было прадстаўлена больш за 600 кампаній з 25 краін. Колькасць прафесійных наведвальнікаў перасягнула 21,5 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі