Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2023

Прадпрыемствы Беларусі і Таджыкістана ў час дзелавога савета падпісалі кантракты на $16 млн

Прадпрыемствы Беларусі і Таджыкістана ў час дзелавога савета падпісалі кантракты на $16 млн
Фота БелГПП

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Душанбэ пад старшынствам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргея Барташа і яго калегі з Таджыкістана Курбана Хакімзада 28 верасня адбылося 16-е пасяджэнне Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі больш за 60 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. У час пасяджэння бакі разгледзелі тэндэнцыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы прамысловай кааперацыі, лёгкай прамысловасці, паставак прадукцыі дрэваапрацоўкі, прадуктаў харчавання, фармпрадукцыі.

Сустаршыні міжурадавай камісіі падпісалі пратакол пасяджэння, дзе агаворваюцца пытанні ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі, харчавання і падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу, прамысловай кааперацыі, лёгкай прамысловасці, транспарту, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, культуры, спорту і турызму, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

У гэты дзень у Душанбэ адбылося пасяджэнне Беларуска-таджыкскага дзелавога савета, арганізаванае па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. Як расказалі БЕЛТА ў БелГПП, у час мерапрыемства бакі адзначылі станоўчую дынаміку развіцця беларуска-таджыкскіх дзелавых адносін, зацікаўленасць абедзвюх краін у пашырэнні партнёрскіх сувязей, гатоўнасць аказання падтрымкі ўстанаўленню і паглыбленню супрацоўніцтва дзелавых колаў з боку гандлёва-прамысловых палат, дзяржаўных органаў, дыпламатычных місій.

Намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін падкрэсліў, што дзелавы савет - важная пляцоўка для павышэння эфектыўнасці дзелавых сувязей паміж арганізацыямі Беларусі і Таджыкістана, а таксама выяўлення і пераадолення бар'ераў на шляху пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

"У Рэспубліку Таджыкістан прыбыла вялікая беларуская дэлегацыя - кіраўнікі і прадстаўнікі 24 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта і флагманы беларускай прамысловасці, якіх ужо ведаюць у Таджыкістане, а таксама прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, якія хочуць знайсці сабе новых партнёраў. Відавочна, што ў беларускага бізнесу ёсць рэальны інтарэс да супрацоўніцтва і ёсць што прапанаваць. Менавіта таму пасля заканчэння пасяджэння будуць падпісаны кантракты і пагадненні", - падкрэсліў Дзяніс Мялешкін.

Для яшчэ больш актыўнага развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва намеснік старшыні БелГПП прапанаваў прадстаўнікам бізнес-супольнасці Таджыкістана арганізаваць у Беларусі нацыянальную выстаўку, а таксама прыняць удзел у буйных выставачных праектах у Беларусі ў гэтым і наступным годзе - Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме, спецыялізаванай сельскагаспадарчай выстаўцы "БЕЛАГРА", міжнародным форуме і выстаўцы інфармацыйных тэхналогій ТІБО і іншых.

Афіцыйная частка пасяджэння завяршылася падпісаннем 13 двухбаковых дакументаў - пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў на пастаўку прадукцыі на агульную суму больш за $16 млн. Прадстаўнікі бізнесу Беларусі і Таджыкістана прадоўжылі актыўную работу ў фармаце В2В-перагавораў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі