Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2022

Прадпрыемствы Беларусі і Санкт-Пецярбурга заснавалі кааперацыйны Саюз прамыслоўцаў

Прадпрыемствы Беларусі і Санкт-Пецярбурга заснавалі кааперацыйны Саюз прамыслоўцаў
Фота з архiва

31 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Мінскі і Пецярбургскі трактарныя заводы, а таксама "Гомсельмаш" - найбуйнейшыя прадпрыемствы сельгасмашынабудавання Беларусі і Расіі - аб'явілі аб заснаванні Саюза прамыслоўцаў "Прагрэс". Цырымонія адбылася 30 сакавіка на палях Беларуска-расійскага бізнес-форуму ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Перадумовай для стварэння ў ЕАЭС новага значнага галіновага аб'яднання стала падпісанне раней мемарандума аб супрацоўніцтве паміж гэтымі кампаніямі пры каардынацыі прамысловага блока Еўразійскай эканамічнай камісіі, - адзначылі ў прэс-службе. - "Прагрэс" плануе вывучаць кан'юнктуру рынку, арганізоўваць семінары, канферэнцыі, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленні нацыянальнай і наднацыянальнай заканадаўчай базы".

"Стварэнне гэтага аб'яднання - безумоўна, знакавая падзея, якая з'яўляецца практычным вынікам праводзімай камісіяй сістэмнай работы па развіцці прамысловай кааперацыі паміж прадпрыемствамі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза", - пракаменціраваў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.

Акрамя таго, у рамках рэалізацыі мемарандума, які ў мінулым годзе падпісалі кіраўнікі прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, плануецца распрацаваць і рэалізаваць перспектыўныя праекты ў сферы вытворчасці машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі, а таксама для лясной і камунальнай галін, паглыбленне міжгаліновай і міждзяржаўнай кааперацыі, распаўсюджванне прадукцыі на рынкі трэціх краін.

"У дакуменце адзначана, што далучыцца да мемарандума могуць і іншыя ўдзельнікі рынку", - дадалі ў ЕЭК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі