Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Лют 2015

Прадпрыемствы абароннага сектара Беларусі прымуць удзел у выстаўцы ўзбраенняў IDEX-2015 у Абу-Дабі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы беларускага абароннага сектара прымуць удзел у міжнароднай выстаўцы ўзбраенняў і тэхналогій бяспекі IDEX-2015, якая пройдзе 22-26 лютага ў Абу-Дабі пад патранажам прэзідэнта ААЭ шэйха Халіфа бен Заіда аль-Нахаяна. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

На выстаўцы будуць прадэманстраваны найноўшыя дасягненні ў вытворчасці ўзбраенняў. На плошчы 133 тыс. кв.м размесцяцца 12 павільёнаў зброі, боепрыпасаў і ваеннай тэхнікі. Плануецца ўдзел больш як 1 тыс. кампаній з 52 краін. Гэта практычна ўсе кампаніі, якія займаюцца выпускам зброі ў свеце. На аб'яднаным беларускім стэндзе ў якасці экспанентаў плануюць удзельнічаць кампанія "Белтэхэкспарт", ААТ "Агат-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" і ААТ "Пеленг". Асобнымі стэндамі будуць прадстаўлены ААТ "МЗКЦ", ТАА "Абаронныя ініцыятывы", УП "Мінатор-сэрвіс", ДЗГУП "Белзнешпрамсэрвіс".

Афіцыйную дэлегацыю Дзяржкамваенпрама Беларусі на IDEX-2015 узначаліць старшыня ведамства Сяргей Гурулёў. Беларуская дэлегацыя мае намер выкарыстаць магчымасці выстаўкі для правядзення сустрэч і перагавораў, а таксама вырашэння пытанняў па самых розных напрамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, развіцця кааперацыйных сувязей паміж арганізацыямі Беларусі і ААЭ. "Удзел у IDEX-2015 створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, будзе садзейнічаць пашырэнню дзелавых кантактаў з замежнымі арганізацыямі, папулярызацыі прадстаўленай беларускай прадукцыі на знешнім рынку", - адзначылі ў Дзяржкамваенпраме.

Прадпрыемствы беларускага абароннага сектара, пачынаючы з 1999 года, традыцыйна экспануюць сваю прадукцыю на буйнейшым зброевым салоне IDEX у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі. Сёння ў ААЭ добра вядома прадукцыя ААТ "Пеленг" і ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" - сістэмы кіравання агнём бранятанкавай тэхнікі, а таксама цяжкая аўтамабільная тэхніка спецыяльнага прызначэння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі