Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2017

Польскія інвестары зацікавіліся будаўніцтвам у Беларусі лагістычных цэнтраў

Фота МЗС Беларусі25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг польскіх транспартных і лагістычных кампаній выказваюць інтарэс да будаўніцтва ў Беларусі лагістычных цэнтраў. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў у час 5-га пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, якая з'яўляецца часткай сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця лагістычнай сістэмы ў Беларусі вызначаны 50 участкаў для будаўніцтва лагістычных цэнтраў, у тым ліку 18 пад аб'екты з магчымасцю канчатковай перапрацоўкі прадукцыі. Шэраг польскіх транспартных і лагістычных кампаній выказваюць інтарэс да інвесціравання менавіта ў гэтай сферы, якая ў перспектыве, як мне здаецца, стане важным звяном, што забяспечвае праходжанне і перапрацоўку грузаў, якія ідуць як ва ўсходнім, так і ў заходнім напрамках", - сказаў Яўген Шэстакоў.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што Беларусь - гэта вароты ў прывабную еўразійскую эканамічную прастору, а таксама важны стратэгічны вузел на новым Шаўковым шляху. "З улікам нашых узаемных інтарэсаў мы хацелі б прапанаваць Польшчы ўмацаваць фундамент для доўгатэрміновага развіцця супрацоўніцтва як у эканамічнай, так і ў інвестыцыйнай сферы", - адзначыў ён.

У якасці перспектыўных напрамкаў дыпламат прывёў сферы транспарту і лагістыкі, будаўнічую галіну, а таксама перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі