Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Стд 2022

Петрышэнка: Беларусь зацікаўлена, каб у ЕАЭС не было бар'ераў на шляху руху тавараў

Петрышэнка: Беларусь зацікаўлена, каб у ЕАЭС не было бар'ераў на шляху руху тавараў
Фота з архiва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена, каб у ЕАЭС не было бар'ераў і абмежаванняў на шляху руху тавараў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра, член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем Савета ЕЭК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парадак дня складаецца больш як з 30 пытанняў. Гэта актуальныя тэмы, якія звязаны з пашырэннем нашых тавараў, рэалізацыяй пагаднення аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломб для прасочвання перавозак, павелічэннем тавараабароту. Дарэчы, па выніках мінулага года ў ЕАЭС унутраны тавараабарот вырас на 23 працэнты. Гэта вельмі важна для нашай краіны з адкрытай эканомікай. Мы зацікаўлены, каб не было бар'ераў і абмежаванняў на шляху руху нашых тавараў, у тым ліку сельгаспрадукцыі. Дарэчы, сёння на парадку дня пытанні, звязаныя з паскарэннем перамяшчэння тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму, фітасанітарнаму кантролю", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, па даручэнні кіраўнікоў дзяржаў будзе абмяркоўвацца актывізацыя ўключэння дзяржаў-наглядальнікаў (у першую чаргу Узбекістана) у пытанні ўзаемадзеяння ў ЕАЭС. Яшчэ адна актуальная тэма - пашырэнне гандлю з трэцімі краінамі.

"Таксама будзем разглядаць зніжэнне тарыфнай абароны па шэрагу тавараў, значных для нашай краіны. Гэта аксід тытану, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці "Магілёўхімвалакно". Гэта дасць магчымасць нарасціць вытворчасць і пастаўкі нашай прадукцыі як унутры краіны, так і на экспарт. Будзе абмяркоўвацца і шэраг іншых пытанняў, звязаных з мытнай тарыфнай абаронай і стварэннем спрыяльных умоў перамяшчэння тавараў у ЕАЭС", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі