13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і банка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"У час сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізацыю бягучых праектаў ЕБРР у Беларусі, а таксама перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў рамках поўнафарматнай стратэгіі банка да 2019 года", - расказалі ў ведамстве.
Дэлегацыю Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ўзначаліў першы віцэ-прэзідэнт банка Філіп Бенет.