20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Перспектывы развіцця беларуска-грузінскага супрацоўніцтва абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі. Аб падрабязнасцях сустрэчы паведамляе сайт грузінскага лідара, перадае БЕЛТА.Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі і падкрэслілі важнасць нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і паглыблення міждзяржаўных адносін.
Тэмай сустрэчы таксама сталі маючыя адбыцца дзяржаўныя кантакты, у тым ліку на вышэйшым узроўні.
Асаблівую ўвагу бакі звярнулі на развіццё сітуацыі ў рэгіёне ў сферы бяспекі.
Як паведамлялася,
міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 снежня знаходзіцца з рабочым візітам у Грузіі. У праграме візіту - сустрэчы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзэ і міністрам замежных спраў Міхеілам Джанелідзэ, а таксама Каталікосам-Патрыярхам Грузіі Іліёй II.У час візіту адбудзецца таксама ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Грузіі. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, урада і парламента Грузіі, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, мэрыі Тбілісі, а таксама дыпламатычнага корпуса.