28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэматыка лакалізацыі вытворчасці і паставак беларускай тэхнікі на рынкі краін лацінаамерыканскага рэгіёна абмеркавана 27 ліпеня на сустрэчы часовага паверанага ў справах Беларусі ў Венесуэле Уладзіміра Грушэвіча з міністрам базавай стратэгічнай сацыялістычнай прамысловасці гэтай краіны Хуанам Арыясам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венесуэлай у прамысловай сферы, у тым ліку работу сумесных беларуска-венесуэльскіх прадпрыемстваў па зборцы трактароў і грузавых аўтамабіляў, а таксама завода па зборцы дарожна-будаўнічай тэхнікі з беларускіх камплектуючых.