4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак 1-3 снежня наведаў Стамбул. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дыпламатычнай місіі Беларусі ў Турцыі.
"Былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам суб'екта тавараправоднай сеткі канцэрна "Белнафтахім" у Турцыі ТАА "БНХ Петракімія", а таксама прадпрыемстваў - дылераў беларускай нафтахімічнай прадукцыі ў гэтай краіне", - гаворыцца ў паведамленні.
У час сустрэч і перагавораў у Стамбуле былі разгледжаны вынікі паставак прадукцыі нафтахіміі з Беларусі на турэцкі рынак у гэтым годзе, а таксама вызначаны перспектывы павелічэння адгрузак у 2021-м.
Дыпламатычныя адносіны паміж дзюма краінамі ўстаноўлены 25 сакавіка 1992 года. У 1992 годзе адкрыта пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Беларусі з рэзідэнцыяй у Мінску, у 1997 годзе - пасольства Беларусі ў Турцыі з рэзідэнцыяй у Анкары.