Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Сак 2020

Перспектывы беларускага бізнесу ў Індыі абмеркавалі на інвестфоруме ў Нью-Дэлі

Перспектывы беларускага бізнесу ў Індыі абмеркавалі на інвестфоруме ў Нью-Дэлі
Фота пасольства Беларусі ў Індыі

6 сакавіка, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Перспектывы пашырэння прысутнасці беларускага бізнесу ў Індыі і інвестараў з гэтай краіны - у Беларусі абмеркавалі ўдзельнікі інвестыцыйнага форуму ў Нью-Дэлі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі.

"Абмеркаваны перспектывы павелічэння беларуска-індыйскага тавараабароту, пашырэння прысутнасці беларускага бізнесу ў Індыі і індыйскіх інвестараў у Беларусі, у тым ліку ў зонах з прэферэнцыйным інвестыцыйным рэжымам, - расказалі ў дыпмісіі. - Бакі адзначылі наяўнасць істотнага патэнцыялу для рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прамысловай кааперацыі, далейшага росту ўзаемнага гандлю, у тым ліку за кошт рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў з удзелам індыйскага бізнесу".

Такі форум быў арганізаваны ўпершыню, ён праходзіў 4 і 5 сакавіка адначасова з 10-м пасяджэннем двухбаковай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемствах узначаліў сустаршыня беларускай часткі міжурадавай камісіі міністр прамысловасці Павел Уцюпін. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама кіраўнік дыпмісіі Андрэй Ржавускі, прадстаўнікі МЗС, Мінпрама і шэрага падведамных прадпрыемстваў, канцэрна "Белнафтахім", прадстаўніцтва Беларускай калійнай кампаніі ў Індыі, Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі.

На форуме адбылася прэзентацыя магчымасцей СЭЗ "Брэміна-Орша", інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі ў сферы турызму. Павел Уцюпін правёў сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў чыгунак, гандлю і прамысловасці, жыллёвага будаўніцтва і гарадскога развіцця. Па выніках падпісаны шэраг мемарандумаў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі