Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2020

Першы гіпермаркет арыгінальных запчастак МТЗ адкрыты ў Расіі

Першы гіпермаркет арыгінальных запчастак МТЗ адкрыты ў Расіі
У час цырымоніі адкрыцця. Фота МТЗ

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Саратаўскай акруговай дарозе каля хутара Барталамееўскі (Расія) адкрыўся першы гіпермаркет арыгінальных запасных частак Мінскага трактарнага завода. Гэта сумесны праект ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" і ТАА "Маторкам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

"Адкрыццё такога магазіна яшчэ раз пацвярджае надзейнасць беларускай тэхнікі, а таксама своечасовасць паставак запасных частак у гарантыйны тэрмін абслугоўвання. Прычым мы зрабілі не проста гіпермаркет, а дэманстрацыйную залу, дзе прадстаўлены розныя ўзоры нашай прадукцыі", - адзначыў на цырымоніі адкрыцця генеральны дырэктар ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" Канстанцін Анісімаў.

Паводле яго слоў, у гіпермаркеце прадстаўлены шырокі асартымент запчастак, які будзе пастаянна дапаўняцца новымі пазіцыямі.

Цяпер у Саратаўскай вобласці працуе каля 12 тыс. трактароў МТЗ.

У прэс-службе адзначылі, што ў 2019 годзе ў Саратаўскім аграрным універсітэце быў адкрыты вучэбны клас Мінскага трактарнага завода. "Ужо больш за год ВНУ актыўна ўзаемадзейнічае з холдынгам МТЗ, сумеснымі намаганнямі ўкараняюцца праекты, якія дадуць студэнтам магчымасць выходзіць са сцен універсітэта кваліфікаванымі кадрамі, гатовымі працаваць на сучаснай тэхніцы", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзяць дзевяць прадпрыемстваў, створана 26 зборачных вытворчасцей за мяжой. На вытворчасці працуюць больш за 17 тыс. чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі