Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Стд 2021

Першы энергаблок БелАЭС выведзены на 100 працэнтаў магутнасці

Першы энергаблок БелАЭС выведзены на 100 працэнтаў магутнасці

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС выведзены на 100 працэнтаў магутнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"12 студзеня ў 19.57 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выведзены на намінальны ўзровень магутнасці", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Цеплавая магутнасць блока складае 3200 МВт, электрычная магутнасць - 1170 МВт. Як растлумачылі ў прэс-службе, на гэтым узроўні магутнасці на энергаблоку ў адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі прадоўжацца статычныя і дынамічныя выпрабаванні. Пасля іх паспяховага завяршэння на працягу 15 сутак будзе праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання і сістэм энергаблока на намінальнай магутнасці.

"У прамысловую эксплуатацыю энергаблок ва ўстаноўленым парадку будзе прыняты прыёмачнай камісіяй пасля паспяховага завяршэння комплекснага апрабавання абсталявання", - дадалі ў прэс-службе.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай мгутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - у I паўгоддзі 2022-га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі