Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Снж 2021

Першы блок БелАЭС выпрацаваў больш за 6 млрд кВт.гадз электраэнергіі

Першы блок БелАЭС выпрацаваў больш за 6 млрд кВт.гадз электраэнергіі
Фота з архiва

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі першым энергаблокам БелАЭС перасягнуў 6 млрд кВт.гадз. Гэта дало магчымасць замясціць 1,7 млрд куб.м прыроднага газу. Аб гэтым расказаў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв'ю Першаму каналу Беларускага радыё, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Міхаіл Міхадзюк таксама праінфармаваў аб ходзе работ на другім энергаблоку. У рамках праграмы яго фізічнага пуску 27 снежня завершана загрузка ў актыўную зону рэактара свежага ядзернага паліва. Вядуцца работы па ўшчыльненні рэактара, пасля чаго будуць выкананы яго гідраўлічныя выпрабаванні пры тэмпературы 120 градусаў па Цэльсію і ціску 180 кг/см.кв. Далей будзе ажыццяўляцца разаграванне першага контура рэактара да намінальных параметраў.

Важнай часткай работ стане выхад рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці і правядзенне неабходных нейтронна-фізічных даследаванняў.

Этапныя праграмы праходзяць экспертызу, у тым ліку рэгулюючага органа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі