Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Май 2020

Першы беспілотны электробус пратэсціравалі ў "Вялікім камені"

Першы беспілотны электробус пратэсціравалі ў
Фота "Млын"

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і кіраўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" пратэсціравалі беспілотны аўтобус на электрычным хаду. Гэта першы ў нашай краіне ўзор такога транспарту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

Электробус распрацаваны па тэхналогіі вучоных з Сінгапура. Максімальная скорасць, якую можа развіць прататып, складае 40 км/гадз. Праўда, бяспечная эксплуатацыйная скорасць ніжэйшая - каля 25 км/гадз. Запас ходу - каля 180 км. Поўная зарадка займае не больш за 4 гадзіны.

Як растлумачыў Аляксандр Турчын, работа над такім транспартам пачалася яшчэ ў канцы 2019 года, калі вызначыліся, дзе будуць рабіць тэставыя зоны 5G. "Адна з ідэй якраз і заключалася ў тым, каб паглядзець, як у індустрыяльным парку будзе працаваць беспілотны транспарт. Сёння быў першы вопыт, але я думаю, гэта толькі пачатак", - дадаў ён.

На думку старшыні Мінаблвыканкама, камерцыйная эксплуатацыя беспілотнага транспарту магчыма ўжо ў бліжэйшым будучым: перш за ўсё трэба адпрацаваць тэхналогію на тэрыторыі індустрыяльнага парка. Далей прадстаўнікі ДАІ вывучаць пытанне, паглядзяць, што трэба змяніць у заканадаўстве для арганізацыі камерцыйнай эксплуатацыі беспілотнікаў. "Акрамя таго, згодна з праектам рэканструкцыі трасы М3 Мінск - Віцебск мы плануем (і, думаю, нас падтрымае кіраўнік дзяржавы) падрыхтаваць выдзеленыя палосы для грамадскага транспарту. На мой погляд, відавочна, што ў перспектыве гэтыя палосы можна выкарыстоўваць для беспілотнага транспарту. Здаецца, што гэта далёкая будучыня, але на самай справе гэта наша рэчаіснасць", - сказаў Аляксандр Турчын.

У цэлым за аналагічнымі лічбавымі тэхналогіямі будучыня. "Дыстанцыйнае навучанне, анлайн-дастаўкі і іншыя сэрвісы і раней прысутнічалі ў нашым жыцці. Але цяпер яны развіваюцца ўзрыўнымі тэмпамі. Несумненна, будучыня за лічбавізацыяй. І наша задача - не ўпусціць гэту будучыню, паколькі гэта перспектывы ў тым ліку і для росту эканомікі", - лічыць губернатар.

Таксама кіраўнік вобласці правёў рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам індустрыяльнага парка. Бакі абмеркавалі рэалізаваныя і перспектыўныя праекты, а таксама актуальны стан спраў у інавацыйным кластары. "Для мяне ўдвая прыемна сёння тут быць. Мінула пяць гадоў, як лідары Беларусі і Кітая наведалі пляцоўку. Гэта было нібыта ўчора. Я вельмі рады, што парк рэалізуе шматлікія праекты. Як гаварылі тады кіраўнікі дзяржаў, "Вялікі камень" павінен стаць сапраўднай жамчужынай Шаўковага шляху. Я думаю, мы да гэтага рухаемся. У маёй асобе вы заўсёды маеце надзейнага партнёра", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Турчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі