Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2017

Першае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці тармазных калодак адкрылася ў Старых Дарогах

22 верасня, Старыя Дарогі /Кар. БЕЛТА/. Першае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці тармазных калодак і тармазных накладак СТАА "Белтрыба" афіцыйна адкрыта сёння ў Старых Дарогах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк падкрэсліў паспяховасць супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага бакоў у рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні прадпрыемства. "Для Беларусі яно з'яўляецца ўнікальным, паколькі раней у краіне не выраблялася такая прадукцыя для галіны машынабудавання, - сказаў ён. - Створаны ўмовы, каб выпускаемая тут прадукцыя была канкурэнтаздольнай і пастаўлялася не толькі на ўнутраны рынак, але і на знешнія".

Старшыня наглядальнага савета групы кампаній "Трыба" (Украіна) Канстанцін Яфіменка расказаў, што перад СТАА "Белтрыба" пастаўлена задача на працягу двух гадоў дасягнуць абароту $5 млн. Першапачаткова на прадпрыемстве планавалася выпускаць дэталі толькі для абслугоўвання кар'ерных самазвалаў БелАЗ. Аднак заснавальнікі прынялі рашэнне пашырыць наменклатуру выпускаемай прадукцыі і адначасова з выпускам тармазных калодак для кар'ерных самазвалаў пачаць вытворчасць тармазных калодак для Мінскага метрапалітэна і МТЗ, а таксама ў першым паўгоддзі 2018 года - для завода легкавых аўтамабіляў "БелДжы". Акрамя таго, плануецца вырабляць тармазныя калодкі і дыскі счаплення для тэхнікі "Гомсельмаш", а таксама калодкі для патрэб Беларускай чыгункі. Для рэалізацыі гэтага рашэння ў СТАА "Белтрыба" будзе пастаўлена дадатковае абсталяванне, павялічаны сумы інвесціравання, прадоўжаны тэрмін дзеяння інвестдагавора. Акрамя таго, у Старых Дарогах плануецца асвоіць вытворчасць чыгуначных калодак, якія будуць пастаўляцца ў Латвію, Літву і Эстонію. Украінская кампанія - заснавальнік "Белтрыба" раней заключыла трохгадовы кантракт на прамыя пастаўкі такіх вырабаў чыгункам краін Балтыі, удакладніў Канстанцін Яфіменка.

Генеральны дырэктар ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг" Пётр Пархомчык падкрэсліў, што гігант беларускага аўтапрама будзе адным з асноўных спажыўцоў прадукцыі, выпускаемай "Белтрыба", што ў сваю чаргу дасць магчымасць зрабіць таннейшай кар'ерную тэхніку і атрымліваць дадатковы прыбытак. На гэты момант на новым прадпрыемстве ў Старых Дарогах зманціравана 30 працэнтаў абсталявання. Мяркуецца, што праз паўгода завод выйдзе на поўную праектную магутнасць. Плануемы аб'ём інвестыцый у бліжэйшыя два гады складзе каля $2,5 млн.

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Белтрыба" было зарэгістравана рашэннем Мінаблвыканкама ад 23 кастрычніка 2013 года. Заснавальнікамі выступілі з беларускага боку - ААТ "Старадарожскі механічны завод", які ўваходзіць у склад холдынга "БелАЗ" (доля ў статутным фондзе - 26 працэнтаў), з украінскага боку - ТАА "Белацаркоўскі завод "Трыба" (74 працэнты).

На 15 верасня інвестыцыі склалі $1,8 млн. На новым прадпрыемстве створана 21 рабочае месца. Вытворчасць тармазных калодак сертыфікавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Пробная партыя тармазных калодак для кар'ерных самазвалаў паспяхова прайшла выпрабаванні ў лабараторыі ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-холдынг". Сумесі для вытворчасці тармазных калодак у 2017 і 2018 гадах будуць пастаўляцца заснавальнікам ТАА "Белацаркоўскі завод "Трыба".

СТАА "Белтрыба" сфарміравала заказ да канца года па вытворчасці тармазных калодак для ААТ "БелАЗ" у памеры Br500 тыс. У жніўні прынята рашэнне арганізаваць на свабоднай палавіне вытворчага корпуса прадпрыемства выпуск цеплавых экранаў для аўтамабіляў "БелДжы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі