Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2018

Перавагі "Вялікага каменя" будуць паказаны ў беларускім павільёне на выстаўцы імпарту ў Шанхаі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перавагі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" будуць шырока прадстаўлены на Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі, якая будзе арганізавана на I Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі 5-10 лістапада. Аб гэтым паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха сёння на прэзентацыі Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў кітайскім пасольстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з галоўных сімвалаў Беларусі, безумоўна, з'яўляецца арнамент, ключавы элемент якога - васілёк. Ён будзе шырока выкарыстаны, у тым ліку з прымяненнем сучасных тэхналогій, у афармленні павільёна. Выкарыстоўваючы нацыянальныя сімвалы пры стварэнні вобразнага рашэння нацыянальнага павільёна на міжнароднай выстаўцы ў Шанхаі, мы гаворым аб тым, што беларусы - гэта сучасная нацыя, якая беражліва захоўвае свае культурныя традыцыі. У Кітаі такі падыход таксама актуальны, і вельмі важна, што абодва народы нараўне з тым, што імкнуцца да ўсяго новага, захоўваюць нацыянальныя традыцыі", - падкрэсліў Валерый Садоха.

Ён падрабязна расказаў, як будзе арганізаваны беларускі павільён. У прыватнасці, прэзентацыйная частка ўключае сцэну з відэасцяной. На сцэне плануецца выступленне народнага калектыву "Купалінка", правядзенне майстар-класаў беларускіх мастакоў, штодзённыя мерапрыемствы па тэмах спорту і турызму, адукацыі, інвестыцыйнага патэнцыялу, навукі і інавацый.

Асобна будзе размешчана зона для прэзентацыі экспартнага патэнцыялу Беларусі. Прадугледжаны таксама зоны дэманстрацыі навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак, блок адукацыйнага патэнцыялу, прэзентацыя турыстычных магчымасцей, а таксама беларускай сталіцы.

Акрамя традыцыйнага лагатыпа нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой - Made in Belarus - плануецца выбраць і слоган, які сведчыць аб цёплых і дружалюбных адносінах паміж Беларуссю і Кітаем.

У мерапрыемстве ў пасольстве КНР прынялі ўдзел намеснік замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас, па ініцыятыве якога і адбылася гэта прэзентацыя, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, а таксама прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных органаў, канцэрнаў, шэрага сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі