15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінсельгасхарчы адбылося чацвёртае пасяджэнне сумеснай беларуска-казахстанскай рабочай групы па выпрацоўцы перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
"Па выніках работы групы дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі сумеснай дзейнасці, пашырэнні дзелавых кантактаў, павелічэнні ўзаемных паставак сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі. Таксама казахстанскі бок накіруе спіс 65 гаспадарак, зацікаўленых у будаўніцтве малочнатаварных комплексаў. Акрамя таго, Беларусь і Казахстан будуць абменьвацца інфармацыяй аб праводзімых мерапрыемствах у галіне сельскай гаспадаркі", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.
Таксама бакі адзначылі попыт на ўзаемныя пастаўкі прадукцыі на рынках дзвюх краін.
У Казахстане працуе 260 гандлёвых аб'ектаў па продажы беларускіх прадуктаў харчавання. Цяпер ідзе работа па напрамку адгрузак прадуктаў па стандарце "Халяль".