Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2015

Пастаўка абсталявання для будаўніцтва БелАЭС ажыццяўляецца строга па графіку

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўка абсталявання для будаўніцтва Беларускай АЭС ажыццяўляецца строга па графіку. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА паведаміў галоўны інжынер РУП "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар.

"Абсталяванне пастаўляецца строга ў адпаведнасці з графікам, які ўвязаны з графікам будаўніча-мантажных работ. Нам не трэба пастаўляць яго загадзя, але і, вядома, гэта павінна быць без адставанняў", - падкрэсліў ён.

Паводле даных Анатоля Бондара, у другім паўгоддзі 2015 года на пляцоўку станцыі пачнуцца пастаўкі асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі першага энергаблока. У чацвёртым квартале, напрыклад, чакаецца прыбыццё ў Астравец корпуса рэактара, парагенератара.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200 ) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі