11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўка абсталявання для будаўніцтва Беларускай АЭС ажыццяўляецца строга па графіку. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА паведаміў галоўны інжынер РУП "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар.
"Абсталяванне пастаўляецца строга ў адпаведнасці з графікам, які ўвязаны з графікам будаўніча-мантажных работ. Нам не трэба пастаўляць яго загадзя, але і, вядома, гэта павінна быць без адставанняў", - падкрэсліў ён.
Паводле даных Анатоля Бондара, у другім паўгоддзі 2015 года на пляцоўку станцыі пачнуцца пастаўкі асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі першага энергаблока. У чацвёртым квартале, напрыклад, чакаецца прыбыццё ў Астравец корпуса рэактара, парагенератара.
Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200 ) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "Атамбудэкспарт".
У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.