Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2023

Пастаўкі імпартазамяшчальных тавараў у Ніжагародскую вобласць пачаліся праз БУТБ

Пастаўкі імпартазамяшчальных тавараў у Ніжагародскую вобласць пачаліся праз БУТБ
Фота БУТБ

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы заключаны першыя здзелкі па рэалізацыі імпартазамяшчальнай прадукцыі ў Ніжагародскую вобласць. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій у ходзе анлайн-канферэнцыі з дзелавымі коламі Ніжагародскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Размова ідзе аб закупцы газааналітычнай тэхнікі, абсталявання для жывёлагадоўчых ферм і кампанентаў для вытворчасці поліўрэтану. "Доўгі час біржавая пляцоўка імпартазамяшчэння заставалася незадзейнічанай у гандлі паміж беларускімі і ніжагародскімі кампаніямі, а аснову біржавога тавараабароту складаў імпарт у Беларусь вырабаў з чорных металаў, а таксама экспарт у Ніжагародскую вобласць прадукцыі нафтахіміі, будматэрыялаў і скуры "вет-блю". Пачатак гандлю імпартазамяшчальнымі таварамі - добры сігнал для прадстаўнікоў бізнесу як з беларускага, так і з ніжагародскага боку. Гэта значыць, што біржавая платформа запатрабавана і рэальна дапамагае вырашаць праблемы прадпрыемстваў з закупкамі і збытам. Таму цяпер важна актывізаваць работу па гэтым напрамку, сканцэнтраваўшы намаганні на ўключэнні ў біржавы гандаль суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва - непасрэдных вытворцаў і спажыўцоў імпартазамяшчальнай прадукцыі. У сувязі з гэтым разлічваем на садзейнічанне цэнтра падтрымкі экспарту Ніжагародскай вобласці і гандлёвага прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі, паколькі, як паказвае практыка, менавіта сумесная работа забяспечвае найлепшыя вынікі", - упэўнены Аляксандр Башлій.

У рамках прэзентацыі магчымасцей біржавога гандлю начальнік упраўлення ЗЭД таксама абазначыў перспектыўныя таварныя пазіцыі для кампаній-удзельніц з Ніжагародскай вобласці. У першую чаргу гэта чорны металапракат і металаканструкцыі, тэкстыльныя матэрыялы, вытворчыя лініі для харчовай прамысловасці і абсталяванне для будаўнічай галіны. Паводле слоў прадстаўніка БУТБ, усе названыя тавары карыстаюцца высокім попытам у беларускіх удзельнікаў таргоў. "Ключавая асаблівасць нашай платформы ў тым, што тут можна купляць і прадаваць не толькі сыравіну, але і гатовую прадукцыю. Гэта значыць біржа - гэта гандлёвае рашэнне поўнага цыкла", - падкрэсліў Аляксандр Башлій.

Па стане на 1 жніўня 2023 года на БУТБ былі акрэдытаваны 73 ніжагародскія кампаніі. У параўнанні са студзенем - жніўнем 2022 года сума заключаных імі біржавых здзелак вырасла больш як у 7 разоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі