30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор і Рэспубліцы Калумбія па сумяшчальніцтве Мікалай Аўсянка ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Калумбіі Клаўдзіі Блум. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Дыпламат адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўсяго спектра адносін з Калумбіяй. Мікалай Аўсянка падкрэсліў неабходнасць больш хуткага падпісання двухбаковага пагаднення аб адмене віз для кароткатэрміновых паездак грамадзян", - расказалі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
Дыпламат таксама выказаўся за заснаванне сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве для садзейнічання кантактам прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Калумбіі.