1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Юрый Сянько сустрэўся са старшынёй дзяржаўнага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве Дзяржсавета КНР Ло Чжаахуэем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве нашай краіны ў Пекіне.
Падчас перагавораў бакі абмеркавалі актуальныя і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, а таксама праекты, якія рэалізуюцца ў Беларусі. Асаблівая ўвага была ўдзелена ролі Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", у тым ліку як важнага транспартнага хаба на маршруце Кітай - Еўропа - Кітай.
Акрамя таго, размова ішла аб развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і іншых значных сумесных сацыяльных і інфраструктурных праектах.
Дзяржаўнае агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве (CIDCA) створана ў красавіку 2018 года і падпарадкоўваецца непасрэдна Дзяржсавету КНР. Асноўная дзейнасць агенцтва накіравана на каардынацыю палітыкі адносна кітайскіх праграм дапамогі, у тым ліку ў рамках рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях".