Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Крс 2016

Паслы Беларусі і Даніі намецілі шляхі павелічэння дацкіх інвестыцый у беларускую эканоміку

12 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Даніі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Томасам Вінклерам, а таксама прадстаўніком Фарэрскіх астравоў у Расіі Б'ёрнам Кунаем адбылася сёння ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва з Даніяй, у тым ліку па выніках візіту дэлегацыі дацкіх дзелавых колаў на чале з паслом Томасам Вінклерам у Мінск у кастрычніку 2015 года.

"Намечаны шляхі павелічэння тавараабароту і прыцягнення дацкіх інвестыцый у Беларусь, а таксама магчымыя напрамкі супрацоўніцтва з Фарэрскімі астравамі ў эканамічнай сферы", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Даніяй устаноўлены ў лютым 1992 года. У 2015 годзе ўзаемны тавараабарот склаў $95,3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі