Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Май 2018

Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы адбудзецца ў чэрвені ў Мінску

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адбудзецца ў чэрвені ў Мінску. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння журналістам пасля цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У чэрвені мы плануем правесці пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета. Думаю, недзе ў трэцяй дэкадзе, чысло вызначым, але гэта пасяджэнне ў Мінску ўжо лічыцца ў нашых графіках", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, на бліжэйшым тыдні ў яго запланавана сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Сустрэча адбудзецца ў раёне 14 мая, літаральна гэтымі днямі. Мы ўжо аб гэтым дамовіліся", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на перагаворах будуць абмяркоўвацца стан і перспектывы двухбаковых адносін, будуць закрануты і праблемныя пытанні.

"Прапанаваў правесці гэту сустрэчу расійскі бок. Я, вядома, з інтарэсам буду яе чакаць. Хацеў бы пачуць, якія ёсць усё ж такі пытанні, можа, у Расійскай Федэрацыі. Мы ж таксама не святыя, могуць быць і да нас пытанні, а магчыма, і прэтэнзіі. Мы гатовы іх за сталом перагавораў абмяркоўваць. Але ў тым, што ў нас будзе парадак і нармальныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, вы можаце ніколькі не сумнявацца", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі