Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Крс 2016

Пасяджэнне беларуска-турэцкай гандлёва-эканамічнай міжурадавай камісіі плануецца правесці ў Мінску

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-турэцкай гандлёва-эканамічнай міжурадавай камісіі плануецца правесці ў Мінску ў маі. Аб гэтым паведаміў у эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.

"Інтарэс турэцкага боку да больш цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю ёсць. Прывяду адзін факт - у нас працуе двухбаковая гандлёва-эканамічная міжурадавая камісія , якую з беларускага боку ўзначальвае міністр замежных спраў Уладзімір Макей. З турэцкага боку тры тыдні таму таксама быў назначаны сустаршыня - віцэ-прэм'ер Турцыі Нуман Куртулмуш. Гэта сведчыць аб тым, што турэцкі бок надае вялікую ўвагу гэтаму пытанню", - падкрэсліў ён.

Андрэй Савіных адзначыў, што Нуман Куртулмуш прапанаваў правесці чарговае пасяджэнне камісіі ў канцы мая. "Мы думаем, што ў Мінск тады прыедзе вялікая дэлегацыя турэцкіх бізнесменаў. Акрамя таго, у нас дзейнічае дзелавы савет, і мы прапануем правесці яго пасяджэнне. Асноўная мэта яго - аналіз новых праектаў паміж краінамі, каб паглядзець, у якіх сферах Беларусь і Турцыя дапаўняюць адна адну і на гэтай аснове сфарміраваць умовы для сур'ёзнага (у разы) росту як тавараабароту, так і інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - канстатаваў ён.

Гаворачы аб удзеле беларускай дэлегацыі ў стамбульскім саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, пасол адзначыў, што мерапрыемства стала ўнікальным. "Упершыню мы вядзём размову аб тым, каб хрысціянская дзяржава магла стаць наглядальнікам пры гэтай арганізацыі. Беларусь праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку, роля нашай краіны становіцца ў гэтым рэчышчы ўсё больш і больш прыкметнай. Гэта відаць і па нашай пазіцыі ў ААН, і ў вырашэнні шэрага рэгіянальных канфліктаў. Беларусь з'яўляецца экспарцёрам стабільнасці як для свайго рэгіёна, так і для ўсяго свету. Гэта не засталося незаўважаным і ў ісламскім свеце", - канстатаваў Андрэй Савіных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі