17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык і міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік правялі сустрэчу і перагаворы ў Маскве з кіраўніцтвам АТ "Трансмашхолдынг" (Расійская Федэрацыя) па пытаннях рэалізацыі сумесных праектаў з беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі і пашырэння кааперацыйнага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Бакі абмеркавалі стан спраў па рэалізацыі сумеснага праекта ААТ "БЕЛАЗ" і АТ "Каломенскі завод". Дамовіліся правесці дадатковыя палігонныя і стэндавыя выпрабаванні каламенскага рухавіка на тэрыторыі Беларусі з удзелам спецыялістаў ААТ "БЕЛАЗ", ААТ "Мінскі маторны завод" і АТ "Каломенскі завод". А па выніках выпрабаванняў правесці дапрацоўку раней пастаўленых рухавікоў і прадоўжыць закупку чарговай партыі ў рамках падпісанага кантракта.
Таксама на сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб забеспячэнні бесперабойных штомесячных аб'ёмаў паставак вагонакамплектаў ліцця расійскай вытворчасці ў інтарэсах вагонабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі.
Былі абмеркаваны напрамкі ўзаемнай кааперацыі па пытанні лакалізацыі вытворчасці на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы складаных кампанентаў высакаскорасных рэдуктараў для электратранспарту, а таксама іншыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія маюць узаемную цікавасць.