Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2024

Пархомчык: вялікую ўвагу ўдзяляем пытанням імпартазамяшчэння і лакалізацыі

Пархомчык: вялікую ўвагу ўдзяляем пытанням імпартазамяшчэння і лакалізацыі

5 красавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням імпартазамяшчэння і лакалізацыі. Аб гэтым сказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у рамках прэзентацыі навінак дарожна-будаўнічай тэхнікі "АМКАДОР", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У апошнія гады само жыццё прымусіла нас перагледзець свае планы ў галіне развіцця прамысловых прадпрыемстваў. Прамысловасць добра спрацавала ў 2023 годзе з дынамікай росту 7,7 працэнта, унутраны валавы прадукт вырас на 3,9 працэнта. Па выніках першых двух месяцаў гэтага года таксама захоўваецца дадатная дынаміка. ВУП павялічыўся на 4 працэнты, прамвытворчасць - на 7,1 працэнта. Ёсць упэўненасць, што такая дынаміка захаваецца і ў бліжэйшы час", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, у Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням імпартазамяшчэння і лакалізацыі. "Некаторыя кампаніі з недружалюбных дзяржаў спынілі пастаўляць свае камплектуючыя ў нашу краіну, кінуўшы нам тым самым пэўны выклік. З упэўненасцю магу сказаць, што нашы прамыслоўцы з гэтым выклікам справіліся. І яскравае таму пацвярджэнне тое, што мы бачым сёння на пляцоўцы кампаніі "АМКАДОР". Мы не праваліліся, як таго чакалі нашы непрыяцелі, а наадварот - знайшлі ў сабе рэзервы і сканцэнтраваліся на стварэнні новых узораў. Гэта тэхніка адпавядае сусветным аналагам па сваіх тэхнічных характарыстыках. Таксама важны момант - вельмі высокі ўзровень лакалізацыі", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Сёння "АМКАДОР" прадставіў навінкі дарожна-будаўнічай тэхнікі, якая сышла з канвеера ў красавіку 2024 года. У прыватнасці, экскаватар гусенічны AMKODOR XC250LC умяшчальнасцю каўша 1,2 куб.м, каток вібрацыйны аднавальцовы AMKODOR RS160 эксплуатацыйнай масай 16 т, паўпрычэп універсальны самазвальны AMKODOR US303D грузападымальнасцю 30 т, універсальныя пагрузчыкі AMKODOR W200C грузападымальнасцю 2 т і AMKODOR W700C грузападымальнасцю 7 т, таксама была прадстаўлена выставачная экспазіцыя дарожна-будаўнічых машын холдынга. На прэзентацыйнай пляцоўцы была прадэманстравана работа пяці навінак у рэальных умовах эксплуатацыі.

Холдынг "АМКАДОР" - прадпрыемства з багатай гісторыяй і традыцыямі, з вялікім вопытам у стварэнні навукаёмістай спецыяльнай тэхнікі. Веды, кампетэнцыі, вопыт канструктараў, інжынераў, тэхнолагаў, работнікаў вытворчасці даюць магчымасць пастаянна ўдасканальвацца і актыўна ўкараняць перадавыя тэхналогіі, пашыраць вытворчыя магутнасці і павялічваць асартымент выпускаемай прадукцыі. Сёння холдынг - адзін з вядучых вытворцаў самага шырокага мадэльнага рада сучаснай высокапрадукцыйнай спецыяльнай тэхнікі для ўсіх галін эканомікі. Толькі за 2023 год было створана 11 новых мадэлей спецыяльных і сельскагаспадарчых машын. Асвоена вытворчасць мастоў, маніпулятараў, харвестарных галовак, сістэм кіравання і іншых камплектуючых для дасягнення максімальнай уласнай лакалізацыі машын.

"АМКАДОР" быў створаны ў 1927 годзе. У складзе сучаснага холдынга - 30 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць 6,5 тыс. найменняў прадукцыі, у тым ліку 297 мадэлей і мадыфікацый машын. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна ствараюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі