Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2015

ПАР зацікаўлена ў стварэнні сумеснага прадпрыемства з "Санта Брэмар" па лоўлі і перапрацоўцы рыбы

23 сакавіка, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка зацікаўлена ў стварэнні сумеснага прадпрыемства з ТАА "Санта Брэмар" па лоўлі і перапрацоўцы рыбы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыі ПАР на чале з каралём правінцыі Квазулу-Натал Мцімкхулу III, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адна з тэм, якія сёння закрануты, - гэта стварэнне сумеснага прадпрыемства па вылаве і перапрацоўцы рыбы з адной з буйнейшых нашых кампаній - "Санта Брэмар", - сказаў Леанід Марыніч. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся, што ў бліжэйшы час прадстаўнікі кампаніі наведаюць Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку з мэтай правядзення перагавораў.

Акрамя таго, паводле слоў Леаніда Марыніча, агучана зацікаўленасць ПАР у стварэнні сумеснай вытворчасці трактароў з Мінскім трактарным заводам. Сёння прадстаўнікі дэлегацыі пабываюць на прадпрыемстве, дзе будзе дэталёва прапрацоўвацца гэта пытанне. "Таксама адзначана зацікаўленасць у набыцці тэхнікі вытворчасці БелАЗ і "Амкадор", - дадаў першы намеснік міністра.

Беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства ТАА "Санта Брэмар" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Брэст" у сакавіку 1998 года і з'яўляецца даччыным прадпрыемствам СП "Санта Імпэкс Брэст". Асноўнымі напрамкамі дзейнасці СП з'яўляюцца перапрацоўка рыбы і морапрадуктаў, аптовы і рознічны гандаль прадуктамі харчавання. Прадпрыемства вырабляе больш як 500 відаў прадукцыі і ажыццяўляе пастаўкі ў краіны СНД, Балтыі, на еўрапейскі і амерыканскі рынкі, Ізраіль, Ліван, Грузію, Новую Зеландыю.

Дэлегацыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі знаходзіцца з візітам у Беларусі з 22 па 25 сакавіка. Асноўная мэта візіту - правядзенне перагавораў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Міністэрстве прамысловасці па шырокім спектры пытанняў супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі (пастаўка сельскагаспадарчай прадукцыі, тэхнікі і абсталявання на рынак ПАР, супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва аграгарадкоў, стварэнне сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, узгадненне міжведамаснага мемарандума аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі). Праграмай прадугледжана таксама наведванне аднаго з буйных прадпрыемстваў АПК, прадпрыемстваў машынабудавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі