Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2020

Паміж Машэнскім і Шарснёвым не павінна быць розніцы - Лукашэнка параўнаў работу прыватных і дзяржпрадпрыемстваў

Паміж Машэнскім і Шарснёвым не павінна быць розніцы - Лукашэнка параўнаў работу прыватных і дзяржпрадпрыемстваў

28 жніўня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы павінны працаваць аднолькава эфектыўна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Оршу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наведваючы ТАА "Савушкін-Орша", Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, якія яшчэ малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў вобласці працуюць з такой жа рэнтабельнасцю, як гэта. Паводле слоў губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва, гэта практычна ўсе заводы па вытворчасці сыроў, у прыватнасці, у Верхнядзвінску, Паставах, Браславе. У якасці прыкладу кіраўніку дзяржавы таксама прывялі Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат.

Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватнымі не павінна быць розніцы: усюды павінна быць наладжана эфектыўная работа, павінны выкарыстоўвацца сучасныя тэхналогіі і, як вынік, дасягацца высокія рэзультаты. Гэтаму цяпер будзе ўдзяляцца пільная ўвага. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу: усе вытворчасці павінны працаваць у роўных умовах.

"Каб у нас не было спрэчак: гэта вакханалія заканчваецца, трэба займацца эканомікай. Вось той узровень, на які мы павінны выйсці (размова аб ТАА "Савушкін-Орша". - Заўвага БЕЛТА). Не павінна быць вялікай розніцы паміж Машэнскім (уладальнік кампаній "Савушкін прадукт" і "Санта Брэмар". - Заўвага БЕЛТА) і Шарснёвым і гэтак далей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Нам трэба паставіць у роўныя ўмовы і "Савушкін прадукт", і ўсе гэтыя (дзяржаўныя. - Заўвага БЕЛТА) прадпрыемствы, пачынаючы з сыравінных зон".

"Адзіная папраўка: мы будзем рабіць акцэнт на надзейнасці і адданасці дзяржаве - не Лукашэнку. Каб не дапусціць таго, што адбылося цяпер. У вас у пераважнай большасці прыватнікі пачалі хістацца. І не проста хістацца - яны многія, якіх я ўласнымі рукамі ствараў, подла сябе паводзяць, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Думалі, улада іншая будзе і пабеглі некуды".

Прэзідэнт адзначыў, што за сваё меркаванне ў Беларусі не пачнуць "ламаць людзей". "Вось журналісты стаяць. У іх у палавіны можа быць сваё меркаванне, але яны ж не ходзяць па вуліцах і не ламаюць краіну, у той час як гусеніцы бразгаюць за межамі. Таму папраўка, калі хочаце, маральна-палітычная, псіхалагічная, павінна быць", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі