Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_bd83377215103c541a55a3e83234c18f, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Пагадненне аб ЗСГ паміж Рэспублікай Карэя і ЕАЭС можа быць падпісана ў 2019 годзе | Бізнес-навіны Беларусі | Бизнес, Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Май 2018

Пагадненне аб ЗСГ паміж Рэспублікай Карэя і ЕАЭС можа быць падпісана ў 2019 годзе

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паміж Рэспублікай Карэя і дзяржавамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) можа быць падпісана ў 2019 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь можа прапанаваць для карэйскіх партнёраў свае магчымасці для выхаду на вялікі еўразійскі рынак. Нядаўна ў Сеуле быў завершаны раўнд перагавораў па стварэнні зоны свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам. Думаю, што абодва бакі зацікаўлены ў тым, каб максімальна хутка гэта рэалізаваць. Гэта залежыць ад дадатковых раўндаў перагавораў. Чакаем, што на працягу двух гадоў, гэта значыць у наступным годзе, можна выйсці на падпісанне гэтага пагаднення", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Ён таксама адзначыў, што Беларусі цікавы вопыт Рэспублікі Карэя ў арганізацыі экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі.

Сёння ў Мінску праходзіць беларуска-карэйскі бізнес-форум. Плануецца абмеркаванне арганізацыі паставак у Рэспубліку Карэя хімічнай прадукцыі, сістэм бяспекі, запчастак да аўтамабільнай тэхнікі, прамысловага абсталявання, прадуктаў харчавання, адзення і тэкстылю, падарачнай прадукцыі, вырабаў ручной работы і інш. Плануецца разгледзець перспектывы пашырэння кантактаў паміж беларускімі экспарцёрамі і імпартуючымі кампаніямі Рэспублікі Карэя, узаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі